Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:38 ]  Ваенны гэлікоптар ЗША трапіў у аварыю пад Кандагарам


ЛЯГЕР РХІНО (Афганістан). Учора ўвечары, на аэрадроме недалёка ад Кандагару, трапіў у аварыю ваенны гэлікоптар Злучаных Штатаў. Два чалавекі, адзін на борце і адзін на зямлі, былі лёгка параненыя. Пачатае сьледства. Тым часам на базу Ваенна-паветраных сілаў ЗША Рамштэйн, якая знаходзіцца ў Нямеччыне, прывезеныя целы двух вайскоўцаў Злучаных Штатаў, якія загінулі недалёка ад Кандагару ў выніку выпадковага выбуху сваёй бомбы. Сёньня ж у Нямеччыну прыедуць яшчэ 15 вайскоўцаў ЗША, параненых пад час згаданага інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG