Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:23 ]  Рада Бясьпекі ААН зацьвердзіла пагадненьне пра стварэньне часовай адміністрацыі Афганістану


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна зацьвердзіла дасягнутае ў часе перамоваў у Боне пагадненьне пра стварэньне часовай адміністрацыі Афганістану. У рэзалюцыі Рады Бясьпекі выказваецца гатовасьць усебакова падтрымаць новую адміністрацыю – пры ўмовах, што ўсе аказаныя ў ёй партыі выканаюць узятыя на сябе абавязкі ў справе адраджэньня Афганістану. Пастановы пра адпраўку ў Афганістан міратворчых сілаў Рада Бясьпекі пакуль не прыняла. Цяпер міратворчы кантынгэнт знаходзіцца ў стане фармаваньня. Ён будзе складацца ня толькі з вайскоўцаў 11 краінаў НАТА і іншых заходніх дзяржаваў, але і з жаўнераў мусульманскіх краінаў – такіх як Ярданія і Турэччына. Новая адміністрацыя Афганістану мусіць прыступіць да сваіх абавязкаў у Кабуле 22 сьнежня.
XS
SM
MD
LG