Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:56 ]  У сталіцы Нарвэгіі распачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды стагодзьдзя Нобэлеўскай прэміі міру


ОСЛА. Сёньня ў сталіцы Нарвэгіі распачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды стагодзьдзя Нобэлеўскай прэміі міру. Цягам пяці дзён тут будуць праходзіць сустрэчы, канфэрэнцыі і сэмінары, прысьвечаныя актуальным міжнародным праблемам і шляхам іхнага мірнага разьвязаньня. У Осла прыехалі шмат якія ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру, у ліку якіх – прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Кім Джэ Чун, духовы лідар Тыбету Далай-лама, былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса. Ляўрэатам прэміі у 2001 годзе сталі Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў і яйны гэнэральны сакратар Кофі Анан. Афіцыйная ўрачыстасьць ушанаваньня Нобэлеўскай прэміяй міру адбудзецца ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG