Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:54 ]  Сёньня ў Брусэлі пачынаецца сустрэча НАТАўскіх міністраў замежных справаў


БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлі пачынаецца сустрэча НАТАўскіх міністраў замежных справаў. Асноўная тэма – барацьба супраць тэрарызму і адносіны паміж НАТА і Расеяй. Паведамляецца, што 19 удзельнікаў сустрэчы плянуюць выпусьціць камюніке, у якім барацьба з тэрарызмам будзе абвешчаная НАТАўскім прыярытэтам. У сустрэчы будзе браць удзел дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, які пасьля перамоваў з лідарамі Турэччыны, прыехаў у Брусэль. Кіраўнік брытанскага зьнешнепалітычнага ведамства Джэк Сро ў адмысловай заяве адзначыў, што цягам апошніх двух гадоў адносіны Паўночна-атлянтычнай супольнасьці з Масквой значна палепшыліся. Заўтра міністры замежных справаў сустрэнуцца з расейскім калегам Ігарам Івановым, каб абмеркаваць сувязі Супольнасьці з Расеяй, якая, ня гледзячы на пацяпленьне адносінаў, бачыць у пашырэньні НАТА пагрозу сваёй бясьпецы.
XS
SM
MD
LG