Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  У справе памылковага бамбаваньня ў Афганістане будзе праведзенае сьледства


ВАШЫНГТОН. Тры спэцназаўцы Злучаных Штатаў загінулі і 20 былі параненыя ў выніку выбуху бомбы памылкова ськінутай самалётам ЗША на іхныя пазыцыі недалёка ад Кандагару. Гэты самы выбух забраў жыцьці пяці жаўнераў антыталібанскае кааліцыі. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд заявіў, што ў справе гэтага інцыдэнту будзе праведзенае сьледства. Некаторыя агэнствы навінаў паведамілі, што ў часе бамбаваньня пацярпеў абраны на кіраўніка Часовага ўраду Афганістану Хамід Каразі, але ў часе інтэрвію брытанскаму тэлебачаньню Каразі заявіў, што ён не пацярпеў. Тым часам ва ўсходнім Афганістане сілы антыталібанскае кааліцыі пры падтрымцы бамбавікоў Злучаных Штатаў, працягваюць атакі на комплекс пячораў Тора Бора, дзе хаваецца Усама бін Ладэн. Паводле арганізацыі Лекары бязь межаў, ад гэтага бамбаваньня, цягам апошніх пяці дзён, загінулі больш як 80 мірных жыхароў і прынамсі 50 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG