Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:45 ]  Ля дому шэйха Ясіна адбыліся сутычкі паміж ягонымі прыхільнікамі і палестынскай паліцыяй


ПАЛАСА ГАЗА. Палестынскія ўлады арыштавалі заснавальніка і духовага лідара іслямскай ваяўнічай групоўкі Хамас шэйха Ахмэда Ясіна, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паведамляецца, што сотні прыхільнікаў Хамасу сабраліся ля дома Ясіна з патрабаваньнем ягонага вызваленьня. Таксама паведамляецца пра сутычкі паміж прыхільнікамі Ясіна і палестынскай паліцыяй. Адзін удзельнік пратэсту і адзін паліцыянт – параненыя, але паліцыя кантралюе сытуацыю. Палестынскія ўлады арыштавалі больш як 100 асобаў пасьля таго як Хамас узяла на сябе адказнасьць за нядаўныя тэракты ў Ізраілі ў выніку якіх загінулі 25 асобаў і больш як 200 былі параненыя. Ізраіль адказаў бамбаваньнямі, але ўчора прыпыніў удары, каб даць Ясіру Арафату шанец прадэманстраваць сваю адданасьць барацьбе з тэрарызмам. Паводле палестынскіх уладаў да шэйха Ясіна, які прыкуты да інваліднага возіка, цяпер дапускаюцца толькі ягоныя крэўныя. Тэлефоны шэйха будуць адлучаныя. Вядома, што гэты чалавек падтрымлівае дзеяньні Хамасу, але не бярэ ўдзелу ў іхным плянаваньні.
XS
SM
MD
LG