Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:14 ]  ЗША зьбіраюцца ўсталяваць дыпляматычныя адносіны з Часовым урадам Афганістану


БРУСЭЛЬ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, які цяпер знаходзіцца ў Бэльгіі, прызначыў адмысловага высланьніка ў Афганістане Джэймса Добінса адказным за ўсталяваньне дыпляматычных зносінаў з новым Часовым урадам Афганістану. Прадстаўніцтва ЗША ў Кабуле будзе адчыненае ў сярэдзіне гэтага месяцу. Апрача гэтага Паўэл паведаміў пра пачатак праграмы дапамогі новаму афганскаму ўраду. Адносна сытуацыі на Блізкім Усходзе дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што ён спадзяецца на волю Арафата да ўставяваньня замірэньня паміж ізраільцамі і палестынцамі.
XS
SM
MD
LG