Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  Расея выканала свае абавязкі ў справе скарачэньня ядзерных узбраеньняў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты Амэрыкі падцьвердзілі заяву расейскага міністэрства замежных справаў пра тое, што Расея цалкам выканала свае абавязкі ў справе дамовы адносна скарачэньня ядзерных узбраеньняў. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Філіп Рыкер назваў гэты дзень “істотнай вехай на дарозе да поўнага адмаўленьня ад спадчыны халоднай вайны”. Пагадненьне 1991 году абавязвала Расею і ЗША зьменшыць колькасьць ядзерных боегаловах з 10 да 6 тысячаў з кожнага боку, а таксама патрабавала скарачэньня колькасьці балістычных ракетаў і стратэгічных бамбавікоў да 1 600. Паводле прадстаўніка міністэрства замежных справаў Расеі Аляксандра Якавенкі, у Расеі засталося прыблізна пяць з паловай тысячаў ядзерных боезарадаў і крыху больш тысячы ста стратэгічных носьбітаў – бамбавікоў і міжкантынэнтальных ракетаў.
XS
SM
MD
LG