Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:11 ]  Джордж Буш заклікаў Ясіра Арафата выявіць палітычную волю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш ізноў заклікаў палестынскага лідара Ясіра Арафата арыштаваць тэрарыстаў, якія пагражаюць працэсу разрадкі на Блізкім Усходзе: “Спадар Арафат павінен выявіць палітычную волю і атдаць пад суд тых, хто ўжываюць забойствы ў якасьці зброі, каб спыніць мірны працэс коштам бязьвінных жыцьцяў. Ён павінен выявіць палітычную волю. Цяпер – ягоны час”. У часе сустрэчы ў Белым Дома з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Буш сказаў, што Арафат павінен дзейнічаць супраць палестынскіх груповак, якія пасылаюць бамбістаў-самагубцаў у атакі на Ізраіль. Прэм’ер-міністар Нарвэгіі заклікаў як палестынскі так і ізраільскі бакі спыніць гвалт, які працягваецца ўжо другі год.
XS
SM
MD
LG