Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:15 ]  Талібы рыхтуюцца да жорсткага супраціву пад Кандагарам


ВАШЫНГТОН. Вайсковае кіраўніцтва Злучаных Штатаў заявіла, што частка вайсковых фармаваньняў Талібану пад Кандагарам рыхтуецца да жорсткага супраціву ў той час як іншая частка ратуецца ўцёкамі. Учора трое вайскоўцаў ЗША загінулі пад Кандагарам у выніку памылковага бамбаваньня з самалёту Злучаных Штатаў. Некаторыя агэнствы навінаў паведамілі, што ў часе бамбаваньня пацярпеў абраны на кіраўніка Часовага ўраду Афганістану Хамід Каразі, але прадстаўніца Пэнтагону Вікторыя Кларк заявіла, што, паводле іхных зьвестак гэта ня так: “Мы чулі паведамленьні, што ён быў паранены, але тыя, хто яго бачылі, кажуць, што ён адчувае сябе цудоўна”. Ва ўсходнім Афганістане сілы антыталібанскае кааліцыі пры падтрымцы бамбавікоў Злучаных Штатаў, працягваюць атакі на комплекс пячораў Тора Бора, дзе хаваецца Усама бін Ладэн. Паводле арганізацыі Лекары бязь межаў, ад гэтага бамбаваньня, цягам апошніх пяці дзён, загінулі больш як 80 мірных жыхароў і прынамсі 50 былі параненыя. ЦН-91;97;
XS
SM
MD
LG