Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:47 ]  Прамова Коліна Паўэла ў Турэччыне


Анкара. Дзяржасакратар ЗША Колін Паўэл заявіў сёньня, што ў Вашынгтоне пакуль не прынятае рашэньне аб наступнай фазе антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі разам з турэцкім міністрам замежных справаў Ісмаілам Джэмам, ён зазначыў, што ЗША не плянуюць цяпер вайсковых аперацыяў супраць Іраку, нягледзячы на тое, што спэцслужбы ЗША валодацюць інфармацыяй аб падтрымцы Іракам міжнароднага тэрарырзму. Супраць такой апэрацыі выказваецца кіраўніцтва Турэччыны. Апрача таго Колін Паўэл заклікаў лідэра палестыснкай аўтаноміі Ясіра Арафата зрабіць усё магчымае дзеля дасягненьня міру ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG