Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  Адміністрацыя Буша замарозіла актывы трох фінансавых групаў, якія падазраюцца ў фінансавай дапамозе Хамасу


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ягоная адміністрацыя замарозіла актывы трох фінансавых групаў, якія падазраюцца ў фінансавай дапамозе іслямскай экстрэмісцкай групоўцы Хамас. Хамас узяў на сабе адказнасьць за ажыцьцяўленьне трох тэрарыстычных актаў у Ізраілі ў мінулыя выходныя. Джордж Буш назваў Хамас “адной з самых сьмяротных тэрарыстычных арганізацыяў у сьвеце”. Хамаз – іэстрэмісцкая групоўка,якая заклікае да поўнага разбурэньня Дзяржавы Ізраіль” – адзначыў Буш. Паводле міністра фінансаў ЗША Пола О’Ніла, замарожана каля 60 мільёнаў даляраў, якія належаць гэтак званаму Фонду дапамогі і развіцьця Сьвятой зямлі, які базуецца ў штаце Тэхас, і двум банкам на палестынскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG