Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  Новы антытэрарыстычны плян АБСЭ


БУХАРЭСТ Міністр замежных справаў Румыніі Мірча Джаана, які зараз старшынствуе ў АБСЭ, заявіў, што новы антытэрарыстычны плян падкрэсьлівае рашучасьць сусьветнай супольнасьці дзейнічаць разам у барацьбе супраць тэрырызму. Плян быў ухвалены сёньня на нарадзе міністраў замежных справаў АБСЭ ў сталіцы Румыніі. Ён прадугледжвае захады ў падвышэньні супрацоўніцтва ў гэтай галіне і абмену інфармацыяй паміж эўрапейскімі краінамі. АБСЭ, аднак, папярэджвае супраць парушэньняў правоў чалавека падчас затрыманьня падазраваных у тэрарызме. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл вітаў ухвалены плян ды заклікаў ўрады краінаў - сябраў АБСЭ прыняць самыя жорсткія захады дзеля блякавання фінансавай дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў
XS
SM
MD
LG