Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Сёньня ЗША запускаюць у космас “Індэвэр"


МЫС КАНАВЭРАЛ, ЗША Сёньня пасьля пяцідзёнай затрымкі ЗША запускаюць у космас шматразовы карабель “Індэвэр”, які мусіць даставіць новую каманду на міжнародную касьмічную станцыю. Старт быў адкладзены з прычыны непаладак на станцыі, якія на мінулым тыдні перашкодзілі стыкоўцы са станцыяй расейскага карабля “Прагрэс”. Але учора два расейскія касманаўты, што знаходзяцца на станцыі, выйшлі ў адкрыты космас і выправілі тэхнічныя непаладкі. Як паведамляецца, напярэдадні цяперашняга старту амэрыканскага касьмічнага чаўнака былі прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі, ў радыюсе 64 кіламетраў вакол касмадрому забароненыя любыя авіяпалеты
XS
SM
MD
LG