Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:16 ]  Дэлегацыя ПАРЭ прыбыла ў сталіцу Чачні


ГРОЗНЫ Дэлегацыя Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы на чале з лордам Джадам прыбыла ў сталіцу Чачні дзеля падрыхтоўкі справаздачы аб сытуацыі ў рэспубліцы. Сябра дэлегацыі нямецкі дэпутат Рудольф Біндзінг зазначыў, што сітуацыя ў галіне бяспекі ў рэгіёне пагоршылася ў параўнанні з апошнім візітам дэлегацыі ПАРЭ у лютым сёлета. Расейскія ўлады настойваць, што сітуацыя палепшылася, але прадстаўнікі мясцовага насельніцтва зазначаюць, што бяспека застаецца галоўнай праблемай у рэгіёне. Расейскія ўлады спрабуюць мінімізаваць кантакты парлямантарыяў з мясцовым насельніцтвам. Сярод іншага, дэлегацыя ПАРЭ накіравалася ў адзін з лягераў уцекачоў у суседняй Інгушэціі
XS
SM
MD
LG