Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:27 ]  У Боне дасягнутая згода на канфэрэнцыі па Афганістану


Бон. На канфэрэнцыі аб палітычнай будучыні Афганістану прадстаўнікі розных сілаў дасягнулі згоды аб фармаваньні часовай адміністрацыі краіны і размяшчэньні ў краіне міжнароднага міратворчага кантынгенту. Міжнародны кантынгент пад эгідай ААН мяркуецца размесьціць ў Кабуле і ягоным навакольлі. Часовая адмінстрацыя будзе кіраваць Афганістанам на працягу паўгода, пасьля чаго будзе скліканы сход старэйшынаў і створаны пераходны ўрад. Але сярод афганскіх лідэраў няма згоды па пытанні, хто зойме пасады ў часовай адміністрацыі. Найбольш верагодным каныдадатам на пасаду еёнага кіраўніка ўважаецца адзін з пуштунскіх лідэраў Хамід Карзаі. Спэцпрадстаўнік ААН у Афыганістане Лахдар Брахімі спадзяецца, што канчатковае рашэньне будзе прынятае да заўтра, і пасьля гэтага яно можа быць прадстаўленае на канферэнцыі краінаў-донараў у Бэрліне.
XS
SM
MD
LG