Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:25 ]  Пуштуны працягваюць змагаюцца за Кандагар


Кабул. Пуштунскія злучэньні, якія вядуць змаганьне за Кандагар з талібамі, мінулаю ноччу занялі паселішча Шахвалі-Кот – старатэгічна важны пункт у 30 кілямэтрах ад Кандагару. Аддзелы пуштунаў пад кіраўніцтвам былога губэрнатара Кандагару Гуль Алі атачылі горад з трох бакоў. Працягваюцца жорсткія баі ў раёне кандагарскага лятнішча. Амэрыканская авіяцыя працягвае бамбаваньні лятнішча і пазыцыяў талібаў на поўдзень ад Кандагару. Авіяўдары наносяцца таксама на усходзе краіны, каля гораду Джэлялябад, дзе паводле зьвестак выведкі ў падземным бункеры хаваецца кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі “Аль Кайда” Усама Бін Лядэн.
XS
SM
MD
LG