Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:23 ]  Ізноў затрымка запуску на мысе Канавэрал


Мыс Канавэрал ЗША. Сёньня пасьля 5-дзённай затрымкі ЗША запускаюць у космас шматразовы карабель Індэвэр, які мусіць даставіць новую каманду на міжнародную касьмічную станцыю. Старт быў адкладзены з прычыны непаладак на станцыі, якія на мінулым тыдні перашкодзілі стыкоўцы са станцыяй расейскага карабля “Прагрэс”. Але учора два расейскіх касманаўты, што знаходзяцца на станцыі, выйшлі ў адкрыты космас і выправілі тэхнічныя непаладкі. Як паведамляецца, напярэдадні цяперашняга старту амэрыканскага касьмічнага чаўнака былі прынятыя надзвычайныя меры бясьпекі, ў радыюсе 64 кілямэтраў вакол касмадрому забароненыя любыя авіяпалёты.
XS
SM
MD
LG