Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:19 ]  Колін Паўэл прыбыў у Турэччыну


Анкара. Пасьля ўдзелу у нарадзе міністраў замежных справаў краінаў АБСЭ у Бухарэсьце дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў у сталіцу Турэччыны. Тэмы ягоных перамоваў з турэцкімі лідэрамі – антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане і магчымасьці ваеннай кампаніі супраць Іраку. Заўтра Паўэл сустрэнецца з прэзыдэнтам Турэччыны Ахмэдам Сэйзэрам і прэм’ер-міністрам краіны Булетам Эджэвітам. Прэзыдэнт Сэйзэр заявіў сёньня, што Турэччына выступае супраць амэрыканскай апэрацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG