Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:01 ]  Ізраільскія ваенна-паветраныя сілы нанесьлі ракетныя ўдары ў сэктары Газа


Ерусалім. Ізраільскія ваенна-паветраныя сілы нанесьлі сёньня ракетныя ўдары па палестынскіх аб’ектах у сэктары Газа і на Заходнім беразе ракі Ярдан. Два палестынцы загінулі, дзясяткі параненыя. У сэктары Газа былі абстраляныя 9 будынкаў, у тым ліку сядзіба палестынскага лідэра Ясера Арафата і штаб палестынскіх сілаў бясьпекі. Паведамляецца, што Арафат знаходзіўся ў сваім офісе, але не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG