Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:22 ]  У сувязі з тэрактам у Ерусаліме прэм’ер-міністар Ізраілю скараціў свой візыт у ЗША


ВАШЫНГТОН. У сувязі з тэрактам у Ерусаліме прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон скараціў свой візыт у Злучаныя Штаты. Сёньня ён сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, пасьля чаго вернецца ў Ізраіль. Ад пачатку гэтая сустрэча плянавалася на панядзелак. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл паведаміў, што ў часе размовы з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам растлумачыў яму, што тэрарыстычнай дзейнасьці трэба пакласьці канец праз усебаковую падтрымку і дапамогу з боку палестынскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG