Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:19 ]  На бонскіх перамовах у справе Афганістану ёсьць пэўны прагрэс


БОНН. Сёньня недалёка ад Бону, у Нямеччыне, працягнуцца перамовы ў пытаньні пасьляваеннага уладжаньня Афганістану. У часе перамоваў адзначаны дзе-які прагрэс: прадстаўнікі Паўночнага зьвязу заявілі пра гатовасьць перадаць уладу часовай адміністрацыі, а таксама дапусьціць у краіну міжнародныя сілы бясьпекі. У той самы час, чакаюцца жорсткія дыскусіі пра разьмеркаваньне месцаў у новым воргане ўлады. Прадстаўнікі Паўночнага Зьвязу выказалі думку, што Бурхунутдзін Рабані, якога Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў яшчэ прызнае ў якасьці прэзыдэнта Афганістану, можа ўвайсьці ў новы ворган улады, але не абавязкова ў якасьці кіраўніка краіны. Дата заканчэньня перамоваў пакуль невядомая. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў адмовілася ад ідэі стварэньня больш прадстаўнічага сходу, які меў бы шэраг заканадаўчых функцыяў.
XS
SM
MD
LG