Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:30 ]  ЗША зганілі тэракт у Ерусаліме і запатрабавалі пакараць вінаватых


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты зганілі тэрарыстычны акт у Ерусаліме і запатрабавалі ад лідара Палестынскае аўтаноміі і палестынскіх уладаў знайсьці і арыштаваць адказных за плянаваньне і выкананьне гэтага акту. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў тэракт “агідным забойствам”, якому няма апраўданьня. У пісьмовай форме прэзыдэнт заявіў, што Арафат і палестынскія ўлады павінны не на словах, а на справах дэманстраваць сваю адданасьць барацьбе з тэрарызмам. Адмысловы высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зіні, які вёў перамовы з ізраільцамі і палестынцамі паведаміў, што сустракаўся з Арафатам пасьля тэракту. У часе сустрэчы ён рвстлумачыў палестынскаму лідару, што адказныя за плянаваньне і выкананьне тэракту мусяць быць знойдзенымі і прыцягнутымі да судовай адказнасьці.
XS
SM
MD
LG