Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:12 ]  Кола аблогі вакол Кандагару сьціскаецца


КАБУЛ. Войска Злучаных Штатаў і аддзелы антыталібаўскай кааліцыі сьціскаюць кола вакол апошняй цытадэлі Талібану – места Кандагар. Авіяцыя ЗША працягвала бамбаваньне пазыцыяў талібану вакол места, у той час як прыблізна адна тысяча марскіх пэхацінцаў Злучаных Штатаў і антыталібанскія аддзелы Пуштунаў прасоўваліся бліжэй да Кандагару. У той самы час, паведамленьняў пра гэнэральны наземны наступ з мэтай захапіць места -- не было. Паводле былога пасла талібаў у Пакістане муллы Абдулы Салема Заефа, лідар талібаў мулла Мухамэд Амар загадаў змагацца за Кандагар да апошняй кроплі крыві. Міністар замежных справаў Паўночнага Зьвязу паведаміў, што на ягоную думку міжнародны тэрарыст Усама бін Ладэн хавецца ў пячорах каля места Джалалабад, дзе аддзелы ЗША і вядуць пошук.
XS
SM
MD
LG