Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:08 ]  Бонскія перамовы ў справе Афганістану працягваліся і ноччу


БОНН. Перамовы ў справе палітычнага разьвязаньня ў Афганістане, якія ідуць недалёка ад Бону, працягваліся сёньня ноччу. Як паведамляецца, на пяты дзень сустрэчы ейныя ўдзельнікі дасягнулі дзе-якога прагрэсу. Паўночны Зьвяз заявіў, што ён гатовы перадаць уладу часовай радзе, якую падтрымлівае Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў, а таксама дазволіць увесьці ў краіну міжнародныя сілы бясьпекі. Прадстаўнік ААН Ахмэд Фаўзі заявіў, што ня гледзячы на адсутнасьць гарантыі таго, што перамовы законацца пасьпяхова, удзельнікі паказалі волю дамагчыся гэтага посьпеху. Дыпляматы і самі ўдзельнікі сустрэчы адзначаюць, што цяпер гаворка ідзе толькі пра стварэньне невялікай Нацыянальнай рады, а не шырокага вышэйшага воргану зь некаторымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Цяпер увага ўдзельнікаў нарады засяроджаная на ўзгадненьні сьпісу кандыдатаў у часовую раду і на функцыях ды складзе міжнародных сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG