Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:06 ]  Тэракт у Ізраілі. Больш як 160 чалавек параненыя і некалькі забітыя


ЕРУСАЛІМ. Больш як 160 чалавек параненыя і некалькі забітыя ў выніку тэрарыстычнага акту ў цэнтры Ерусаліму. Шмат хто знаходзцца ў лякарні ў крытычным стане. Позна ўвечары ў сыботу два тэрарысты-самагубцы выбухнулі бомбы ў мінаковай зоне. Апрача гэтага, спрацавала выбуховая прылада, закладзеная ў аўтамабілі. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас заявіў, што гэта быў адзін з найбольшых тэрарыстычных актаў у найноўшай гісторыі Ерусаліму. Адказнасьці за злачынства на сябе пакуль што ніхто не ўзяў, аднак апошнімі днямі з пагрозай тэрактаў выступілі дзьве палестынскія арганізацыі “Хамас” і “Іслямскі джыгад”. Кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі зганіла тэрарыстычны акт і абвінаваціла ягоных арганізатараў у спробе сарваць апошнюю мірную ініцыятыву Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG