Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  ЗША і сілы антыталібскай кааліцыі ўзмацняюць націск на Кандагар


КАБУЛ ЗША і сілы антыталібскай кааліцыі ўзмацняюць націск на Кандагар -- апошняе аточанае апірышча талібаў. Авіяцыя Злучаных Штатаў працягвае бамбаваньні пазыцыяў талібаў, якія спрабуюць схавацца ў бункерах аэрапорту Кандагару. Прадстаўнікі ЗША, аднак, паведамілі, што на гэты момант не адбываецца наземных баёў з мэтай захапіць Кандагар. Амэрыканскі генэрал Пітэр Пайс заявіў, што пакуль незразумела, колькі талібаў альбо баявікоў арганізацыі Аль-Каеда абараняюць горад. У пятніцу ў Вашынгтоне міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд выказаўся супраць амністыі для лідэра талібаў мулы Амара ў абмен на яго згоду здаць Кандагар. Міністар паведаміў, што некаторыя кіраўнікі талібаў спрабуюць дамовіцца з Паўночным Альянсам пра здачу гораду на такіх умовах. Тым часам прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшнэр заявіў, што пакуль рана пасылаць міратворчыя сілы ў Афганістан з-за таго, што сытуацыя ў краіне “зьменлівая і небясьпечная”.
XS
SM
MD
LG