Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Усе афганскія групоўкі прадставілі сьпісы сваіх кандыдатаў у склад будучага пераходнага ўраду


БОН У Боне працягваецца канферэнцыя пад эгідай ААН прадстаўнікоў афганскіх палітычных фракцыяў і этнічных групаў наконт будучыні Афганістану. Усе чатыры афганскія групоўкі прадставілі сьпісы сваіх кандыдатаў у склад будучага пераходнага ўраду краіны. Дасягнутая дамоўленасьць, што урад будзе складацца з 15-25 асобаў, а заканадаўчая Часовая рада будзе мець каля двухсот дэпутатаў. Фракцыі, аднак, пакуль ня здолелі дамовіцца наконт кандыдатаў на галоўныя пасады. Тым часам расьце заклапочанасьць наконт вынікаў перамоваў з-за відавочнага падзелу паміж Паўночным альянсам ды іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі. Прадстаўнікі ААН імкнуцца дабіцца таго, каб пагадненьне было заключанае ўжо сёньня, але пакуль не зразумела, ці будзе дасягнутая гэтая мэта. ААН спадзяецца, што гэта будзе шырокае пагадненьне, якое будзе ўхваленае ўсімі фракцыямі.
XS
SM
MD
LG