Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:52 ]  У ЗША з афіцыйным візытам прыбыў Арыель Шарон


НЬЮ-ЁРК У ЗША з афіцыйным візытам прыбыў прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон. У панядзелак Шарон павінен сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Учора ізраільскі лідэр наведаў Мангэтэн у Н’ю-Ёрку, дзе былі зьнішчаныя тэрарыстамі будынкі Міжнароднага гандлёвага цэнтру. Шарон спадзяецца, што ў выніку ягонай сустрэчы з Бушам амэрыканцы ўзмацняць свой націск на палестынцаў, каб тыя спынілі гвалтоўныя акцыі і тэрарыстычныя акты супраць Ізраілю. Адмысловы пасланік ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зінні абвінаваціў палестынскіх экстрэмістаў у спробе сарваць ягоную міратворчую місыю. Зінні заявіў, што застанецца ў рэгіёне да тае пары, пакуль не будзе дасягнутае перамір’е
XS
SM
MD
LG