Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:26 ]  Камітэт ААН прыняў рэзалюцыю супраць парушэньняў правоў чалавека ў Іране


НЬЮ-ЁРК Камітэт сацыяльных, гуманітарных і культурных праблемах ААН прыняў рэзалюцыю, ў якой выказаў заклапочанасьць парушэньнем правоў чалавека ў Іране. За рэзалюцыю прагаласавала 71 краіна, супраць – 53, 41 ўстрымалася. Дакумэнт заклікае іранскія ўлады выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека. У рэзалюцыі цытуецца рост колькасьці сьмяротных пакараньняў у Іране, выкарыстаньне катаваньняў, і наступ на свабоду выказваньня і прэсы. У рэзалюцыі таксама выказаная заклапочанасьць сістэматычнай дыскрымінацыяй жанчынаў, і рэлігійных мяншыняў – асабліва хрысьціянаў, іўдзеяў і мусульманаў-сунітаў
XS
SM
MD
LG