Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Бін Ладэна трэба шукаць пад Джалалабадам


КАБУЛ. Сёньня авіяцыя Злучаных Штатаў ізноў інтэнсыўна бамбавала аддзелы талібаў, якія спрабуюць схавацца ў бункерах аэрапорту места Кандагар на поўдні Афганістану. Апошняе апірышча талібаў аточанае ўзброенымі фармаваньнямі апазыцыі. Лідары пуштунскіх плямёнаў у інтэрвію агэнству Ройтар паведамілі, што іхныя аддзелы – колькасьцю прыблізна ў тры тысячы чалавек – сканцэнтраваныя ў шасьці кілямэтрах ад аэрапорту, яшчэ не пачалі наступу. Пуштуны цьвердзяць, што ім не патрэбная падтрымка “Паўночнага зьвязу”. У той самы час, прадстаўнік Зьвязу Бісмілах Хан заявіў, што сілы апазыцыі ўжо вядуць жорсткія баі ва ўсходніх прымесьцях Кандагару. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні паведаміў, што паводле спэцслужбаў ЗША кіраўнік міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі Усама бін Ладэн, напэўна хаваецца на ўсходзе Афганістану пад Джалалабадам.
XS
SM
MD
LG