Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:13 ]  Сёньня суд чэскай сталіцы пастанавіў утрымліваць пад арыштам лідара ўзбэцкай апазыці Мухамэда Саліха


ПРАГА. Сёньня суд чэскай сталіцы пастанавіў утрымліваць пад арыштам лідара ўзбэцкай апазыці Мухамэда Саліха да часу, пакуль узбэцкія ўлады падрыхтуюць патрэбныя для ягонай выдачы, дакумэнты. Салех быў затрыманы пры дапамозе Інтэрполу ў праскім аэрапорце ў сераду. Пастанова суду ня мае на ўвазе выдачу Мухамэда Саліха ўзбэцкім уладам. Вышук затрыманага быў абвешчаны пасьля таго, як урад Узбэкістану абвінаваціў Саліха ва ўдзеле ў выбухах у Ташкеньце ў 1999 годзе. У 2000 годзе яго завочна асудзілі да 15 гадоў зьняволеньня. Мухамэд Саліх – лідар забароненай апазыцыйнай партыі “Эрк”. Ён быў адзіным канкурэнтам цяперашняму прэзыдэнту Ісляму Карымаву у часе прэзыдэнцкіх выбараў 1991 году. У 1994 годзе Саліх уцёк з Узбэкістану і жыў у Турэччыне і Нарвэгіі. Міжнародная амністыя т Ліга правоў чалавека заклікалі вызваліць арыштаванага і выказалі ўпэўненасьць, што Чэхія ня выдасьць яго ўзбэцкім уладам.
XS
SM
MD
LG