Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:10 ]  Прэзыдэнты Грузіі і Расеі пагадзіліся правесьці сьледства ў справе бамбаваньня грузінскай цясьніны Панкісі


МАСКВА. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнадзе і расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін пагадзіліся правесьці сьледства ў справе бамбаваньня грузінскай цясьніны Панкісі, каб высьветліць супярэчнасьці гэтага інцыдэнту. Расея адмаўляе паведамленьні, што ейныя самалёты бамбавалі месцы дыслякацыі чачэнскіх незалежнікаў у суседняй Грузіі. Шаварнадзе прыняў гэтае паведамленьне, але сказаў, што маскоўскія ўлады магчыма ня ведаюць пра бамбаваньні ў ягонай краіне, альбо гэта была памылка ці самавольства якіх-небудзь вайсковых начальнікаў.
XS
SM
MD
LG