Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  Прэм'ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон прыбыў у Злучаныя Штаты Амэрыкі


НЮ-ЁРК. Сёньня ў Ню-Ёрк, для наведаньня месца дзе былі будынкі Міжнароднага гандлёвага цэнтру, прыбыў прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон. У наступным тыдні Шарон пачне перамовы з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі Злучаных Штатаў у Вашынгтоне. Ізраільскі прэм’ер пакінуў Тэль-Авіў пасьля надзвычайнай нарады з вайсковым кіраўніцтвам Ізраілю, адносна рэакцыі на ўчорашні выбух палестынца-самазабойцы ў выніку якога загінулі тры ізраільцы. У новай хвалі палестынскіх нападаў шарон зьвінаваціў прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата. Палестынскае кіраўніцтва зганіла ўчорашні напад, адказнасьць за які ўзяла на сябе арганізацыя Іслямскі джыгад. У панядзелак Арыэль Шарон сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.
XS
SM
MD
LG