Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:39 ]  Паводле прэзыдэнта Афганістану Рабані выканаўчая ўлада ў краіне павінна быць абраная шляхам усенароднага галасаваньня


КАБУЛ. Зрынуты талібамі ў 1995 годзе прэзыдэнт Афганістану Бурхунутдзін Рабані заявіў, што часовая выканаўчая ўлада ў краіне павінна быць абраная шляхам усенароднага галасаваньня. У часе выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў Кабуле Рабані выказаў упэўненасьць, што выбары можна было б падрыхтаваць цягам двух месяцаў. На пытаньне пра дыслякацыю міжнародных міратворцаў у Афганістане Рабані адказаў, што хапіла б дзьвюх сотняў вайскоўцаў, асноўнай задачай якіх была б ахова лідараў апазыцыі, што вярнуліся з выгнаньня.
XS
SM
MD
LG