Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:21 ]  Прэзыдэнт Югаславіі абвінаваціў Гаагскі Трыбунал у падрыве стабільнасьці югаслаўскай дзяржавы


БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца абвінаваціў Гаагскі Трыбунал ААН у справе ваенных злачынстваў у падрыве стабільнасьці югаслаўскай дзяржавы. У часе выступу на бялградзкім радыё Каштуніца заявіў, што Трыбунал, які пачаў сьледства ў справе вышэйшых югаслаўскіх вайскоўцаў, не жадае лічыцца з пагрозай тэрарызму, перад якой стаіць сьвет, а таксама з тым, што цяпер найважнейшая рэч – гэта стабільнасьць кожнай краіны. Трыбунал у Гаазе пачаў сьледства у справе цяперашняга кіраўніка югаслаўскіх узброеных сілаў Нябойшы Паўкавіча і намесьніка міністра ўнутраных справаў Срэтэна Лукіча. Абодвы падазраюцца ў злачынствах супраць альбанскага насельніцтва Косава, дзе ў часе вайны яны кіравалі вайсковымі і паліцэйскімі сіламі. Каштуніца заявіў, што Паўкавіч і Лукіч усяго толькі абаранялі сваю краіну ад агрэсіі НАТА.
XS
SM
MD
LG