Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:25 ]  ААН задавальняе хада перамоваў у Боне пра палітычную будучыню Афганістану


БОНН. Сёньня Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў паведаміла, што яе задавальняе хада перамоваў у Боне пра палітычную будучыню Афганістану. Паводле прадстаўніка ААН Ахмада Фаўзі, сёньня ўсе чатыры афганскія дэлегацыі падалі сьпісы сваіх кандыдатаў у сябры будучай часовай адміністрацыі. На гэты час дасягнутая дамова пра тое, што выканаўчы ворган улады будзе складацца з 15-25 асобаў, а заканадаўчая Часовая Рада – прыблізна з дзьвюх сотняў. У той самы час паведамляецца пра незадаволенасьць прадстаўніка Пуштунаў Хаджы Абдула Кадзіра, які пакінуў перамовы. На ягоную думку Пуштуны будуць неадэкватна прадстаўленыя ў новай адміністрацыі. Тым часам хазары і ўзбэкі, наракаюць на тое, што яны маюць замалую колькасьць дэлегатаў на перамовах.
XS
SM
MD
LG