Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  Баі йдуць ужо на ўскраіне Кандагару


КАБУЛ Сілы Паўночнага альянсу наблізіліся бліжэй да апошняга аплоту талібаў гораду Кандагару на поўдні краіны. Адзін з камандзіраў Паўночнага Альянсу Вісміла Хан паведаміў, што баі йдуць ужо на ўскраіне гораду. Амэрыканская авіяцыя сёньня бамбавала Кандагар, у той жа час каля тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў высадзіліся ў гэтым раёне. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ваенная апэрацыя супраць талібану і тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда праходзіць пасьпяхова. Сілы талібаў разьбітыя, іхнія праціўнікі кантралююць большасьць тэрыторыі краіны. Учора ў Афганістане высадзіліся тры расейскія грузавыя самалёты, якія даставілі харчовыя прадукты, лекі і абсталяваньне
XS
SM
MD
LG