Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  У Ізраілі ў выніку тэракту палестынца-самагубцы загінула тры чалавекі


ЕРУСАЛІМ Амэрыканскі пасланьнік на Блізкім Усходзе Энтані Зіні асудзіў тэракт палестынца-самагубцы, у выніку якога загінула тры чалавекі на поўначы Ізраілю. Зіні, які праводзіць у рэгіёне перамовы з ізраільскімі і палестынскімі кіраўнікамі, у адмысловай заяве адзначыў, што “жахлівыя тэрарыстычныя атакі” павінны спыніцца, каб былі створаны ўмовы для мірнага працэсу. Прэм’ер-мініістр Ізраілю Арыель Шарон абвінаваціў лідара палестынуцаў Ясэра Арафата ў тым, што ён нясе “прамую адказнасьць” за тэракты палестынцаў. Шарон заявіў, што Ізраіль ня пойдзе ні на якія перамовы, пакуль палестынцы ня спыняць гвалтоўныя акцыі. Улады палестынскай аўтаноміі асудзілі апошні тэракт і загадалі знайсьці і затрымаць ягоных выканаўцаў
XS
SM
MD
LG