Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  Колін Паўэл адхіліў меркаваньні, што ЗША могуць быць незадаволеныя прысутнасьцю расейскіх вайскоўцаў у Кабуле


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл адхіліў меркаваньні, што ЗША могуць быць незадаволеныя прысутнасьцю расейскіх вайскоўцаў у Кабуле. Адказваючы на пытаньне, ці жадае Расея павялічыць свой уплыў у пасьляваенным Афганістане, Паўэл сказаў, што ён лічыць прысутнасьць расейскага пэрсаналу ў Кабуле пазытыўным. Ён зазначыў, што было б недакладным называць расейцаў, якія высадзіліся ў Кабуле войскамі, паколькі яны забясьпечваюць гуманітарную дапамогу. Паўэл паведаміў, што ЗША і Расея знаходзяцца ў сталым кантакце ў пытаньні Афганістану і маюць згоду наконт таго, што будучыня краіны павінна пачацца са стварэньня шырокага кааліцыйнага ўраду
XS
SM
MD
LG