Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:42 ]  У Боне працягваюцца міжафганскія перамовы


БОН У Боне працягваюцца перамовы прадстаўнікоў афганскіх палітычных фракцыяў і этнічных групаў наконт будучыні Афганістану. Юнус Кануні, кіраўнік дэлегацыі Паўночнага альянсу, заявіў сёньня, што былы кароль Захір Шах можа адыграць важную ролю ў забясьпячэньні годнасьці і нацыянальнай еднасьці ў краіне. Прадстаўнікі Альянсу зьмянілі сваю ранейшую пазыцыю, заявіўшы, што ня будуць пярэчыць супраць разьмяшчэньня ў краіне міжнароднага вайсковага кантынгенту. Кануні адзначыў, што дэлегацыя альянса спадзяецца заключыць пагадненьне аб складзе пераходнага ўраду Афганістану ўжо цягам бліжэйшых двух дзён. Прадстаўнікі ААН, пад эгідай якой праходзіць канферэнцыя, паведамілі, што чатыры фракцыі ў прынцыпе ўжо дамовіліся пра склад пераходнага ўраду. Ва ўрад нібыта ўвойдуць 42 чалавекі, пры гэтым Альянс і прыхільнікі Захір Шаха будуць прадстаўленыя пароўну
XS
SM
MD
LG