Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  У Празе затрыманы лідар узбэцкай апазыцыі


ПРАГА У праскім аэрапорце быў затрыманы лідар узбэцкай апазыцыі Мухамет Саліх, які прыбыў у сталіцу Чэхіі на запрашэньне Радыё Свабода. Саліх быў у сьпісе асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Прадстаўнік бюро Інтэрполу ва Ўзбэкістане пацьвердзіў, што агэнты Інтэрполу затрымалі Саліха, якога расшуквае ўзбэцкі ўрад. Цяпер чэскі суд павінен вырашаць пытаньне пра ягоную экстрадыцыю. Саліх - лідар апазыцыйнай партыі Эрк (Свабода) -- завочна прысуджаны ва Ўзбэкістане да 15 гадоў зьняволеньня. Узбэцкі суд палічыў яго датычным да тэракту ў Ташкеньце ў 1999 годзе. У 1991 годзе Саліх удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбараў, якія выйграў цяперашні кіраўнік дзяржавы Іслям Карымаў. Саліх жыве ў Нарвегіі, дзе мае палітычны прытулак
XS
SM
MD
LG