Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:39 ]  Лідэр талібаў не пацярпеў ад авіяўдараў ЗША


Кабул. Талібан заявіў сёньня, што вярхоўны духоўны лідэр руху мула Мухамад Амар не пацярпеў ад авіяўдараў ЗША, нанесеных па горадзе Кандагар. Гэтае паведамленьне было немажліва пацьвердзіць зь незалежных крыніцаў. Паводле міністэрства абароны ЗША, няма доказаў таго, што пасьля апошніх атакаў авіяцыі ЗША на поўдні Афганістану загінуў нехта зь лідэраў Талібану або Аль-Каіды. Амэрыканскія самалёты збамбавалі і зьнішчылі два будынкі ў Кандагару, мяркуючы, што ў іх маглі знаходзіцца лідэры гэтых арганізацыяў -- мула Амар і Усама Бін Лядэн. Тым часам Паўночны Альянс перадаў Чырвонаму Крыжу целы пра-талібаўскіх, захопленых ў палон замежных баевікоў, якія распачалі бунт і былі забітыя ў крэпасьці каля Мазары-Шарыфу. Бунт у крэпасьці Кала-э-Джангі, які пачаўся ў нядзелю, зь цяжкасьцю быў здушаны з дапамогай амэрыканскай авіяцыі. Прадстаўнік Чырвонага Крыжа Бэрнар Барэ не паведаміў, колькі целаў перададзена для пахаваньня, аднак Паўночны Альянс цьвердзіць, што забітыя былі ўсе 450 баевікоў -- пакістанцы, чэчэнцы, узбэкі і арабы, якія былі гатовыя загінуць, абы не капітуляваць.
XS
SM
MD
LG