Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:47 ]  ЗША клапоцяцца пра афганскіх жанчын ва ўрадзе


ВАШЫНГТОН. Белы дом заявіў, што Злучаныя Штаты жадаюць, каб у шматнацыянальным ўрадзе пасьляталібскага Афганістану знайшлася роля й для жанчын. Прэсавы сакратар Белага дому Ары Фляйшэр вітаў сёньняшняе адкрыцьцё перамоваў у нямецкім горадзе Боне наконт палітычнай будучыні Афганістану. Фляйшэр сказаў, што сустрэча ёсьць знакам, які абнадзейвае. Ён таксама заявіў, што ЗША ня маюць аніякіх ілюзіяў пра лёгкае дасягненьне палітычнай дамоўленасьці паміж рознымі афганскімі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG