Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  Карла дэль Понтэ крыткуе армію Югаславіі


НЬЮ-ЁРК. Галоўны пракурор міжнароднага трыбуналу для былой Югаславіі заяўляе, што югасалўская армія абараняе ад правасудзьдзя былога ваеннага камандзіра басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча. Пракурор Карла дэль Понтэ заявіла сёньня ў Радзе бясьпекі ААН, што Младзіч, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах шасьцігадовае даўніны, жыве цяпер у Югаславіі пад абаронай арміі. Яна заклікала Раду бясьпекі дабіцца арышту Младзіча й былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджчыча, які жыве ў Рэспубліцы Сэрбскай – частцы Босьніі й Герцагавіны. Дэль Понтэ таксама абвінаваціла армію Югаславіі ў наданьні прытулку тром асобам, якіх абвінавачваюць у ваенных злачынствах у харвацкім горадзе Вукавар. Яна заявіла, што бялградскія ўлады робяць усё мажлівае, каб абмежаваць супрацоўніцтва з трыбуналам ААН для ваенных злачынстваў. Амбасадар Югаславіі ў ААН заявіў Радзе Бясьпекі, што супрацоўніцтва з трыбуналам ідзе добра, але гэта паступовы працэс. Амбасадар паведаміў, што, як ён чакае, неўзабаве будзе прыняты новы фэдэральны закон, які фармалізуе супрацоўніцтва з трыбуналам.
XS
SM
MD
LG