Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:44 ]  Камісар ААН занепакоеная паведамленьнямі з Мазары-Шарыфу


КАПЭНГАГЕН. Высокі камісар ААН у справах правоў чалавека Мэры Робінсан заявіла сёньня, што афганцам, якія ажыцьцяўляюць сьмротныя пакараньні або катаваньні палонных ці нападаюць на цывільных асобаў, мусіць быць забаронена удзельнічаць ў будучым кіраваньні Афганістанам пасьля заканчэньня баёў. Робінсан заявіла, што гэта будзе эфэктыўнай санкцыяй. Яна таксама сказала, што чула паведамленьні з Мазары-Шарыфу, якія яе вельмі занепакоілі. У гэтым горадзе, як паведамілі байцы Паўночнага альянсу, яны здушылі паўстаньне ў турме, забіўшы сотні палонных талібаў.
XS
SM
MD
LG