Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Сёньня ў Боне адкрываецца канферэнцыя дзеля стварэньня пасьляталібскага ўраду ў Афганістане


БОН Сёньня ў Боне адкрываецца канферэнцыя пад эгідай ААН, прысьвечаная праблеме стварэньня пасьляталібскага ўраду ў Афганістане. У ёй возьмуць удзел каля 30 дэлегатаў ад розных палітычных сілаў і этнічных групаў Афганістану. Найбольшае прадстаўніцтва за сталом перамоваў мае Паўночны Альянс і прыхільнікі былога караля Афганістану Захір-Шаха. Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША спадзяюцца, што перамовы прывядуць да падпісаньня пагадненьня аб пераходным кааліцыйным урадзе, які будзе прадстаўляць усе афганскія этнічныя групы. Форум, як чакаецца, працягнецца тыдзень, яго адкрые ўступным словам міністр замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар. Потым перамовы і асноўныя дыскусыі працягнуцца ў адмысловых групах.
XS
SM
MD
LG