Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:40 ]  Ізраіль абвесьціў, што вывеў свае войскі з гораду Жэнін


ЕРУЗАЛІМ Ізраіль абвесьціў, што вывеў свае войскі з гораду Жэнін на палестынскіх тэрыторыях на Заходнім беразе Ярдану. Адмысловыя амэрыканскія пасланьнікі Уільям Эрнс ды Энтані Зіні прыбылі на Блізкі Усход, спрабуючы вывесьці з тупіку ізраільска-палестынскі мірны працэс. Сёньня яны правядуць перамовы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелям Шаронам, а заўтра Эрнс і Зіні сустрэнуцца з лідарам палестынцаў Ясэрам Арафатам. Амэрыканскі плян прадугледжвае аднаўленьне перамоваў пасьля вываду ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў, спыненьня агню і прыняцьця захадаў узаемнага даверу. Кіраўніцтва палестынскай аўтаноміі вітала прапановы ЗШ. У заяве адміністрацыі ізраільскага прэм’ер-міністра Шарона гаворыцца, што рэалізацыя мірнага пляну можа пачацца толькі пасьля спыненьна палестынцамі хаця б на тыдзень гвалтоўных акцыяў.
XS
SM
MD
LG