Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Некалькі сотняў марскіх пехацінцаў Злучаных Штатаў высадзіліся ў аэрапорце недалёка ад Кандагару


КАБУЛ. Некалькі сотняў марскіх пехацінцаў Злучаных Штатаў высадзіліся ў аэрапорце недалёка ад галоўнай цытадэлі Талібану места Кандагар у паўднёвым Афганістане. Паводле афіцыйных прадстаўнікоў узброеных сілаў, бліжэйшымі днямі да іх далучыцца яшчэ адна дадатковая партыя марскіх пехацінцаў з вайсковых вадаплаваў у Арабійскім моры. Тым часам паступаюць паведамленьні што сілы антыталібаўскай кааліцыі ўзялі пад свой кантроль паўднёва-заходняе места Сьпін Балдак. Паводле агэнства “Ройтар” прыблізна 700 баевікоў пад кіраўніцтвам племяннога лідара Хаджы Ібрагіма перайшлі пакістанска-афганскую мяжу ля места Ахакзаі і пачалі дзейнічаць разам з аддзеламі былога кіраўніка Кандагару муджахеда Гула Агу. Паводле прадстаўніка антыталібаўскай кааліцыі, раней яны спадзяваліся на хуткую дамоўленую здачу талібаў у гэтым месьце. Прадстаўнікі Зьвязу таксама паведамілі пра ўзяцьце места Кундуз – апошняй цытадэлі Талібану ў паўночным Афганістане. Наш карэспандэнт перадае з Пакістану словы ваеннага прадстаўніка Злучаных Штатаў адносна сытуацыі вакол Кандагару: “Я магу падцьвердзіць, што вакол Кандагару ідуць баі у якіх бяруць удзел наземныя войскі кааліцыі і блізу 1 тысячы марскіх пэхацінцаў ЗША. Зь меркаваньняў сакрэтнасьці і ваеннай бясьпекі я не магу падаць ніякіх дэталяў”
XS
SM
MD
LG