Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун сказаў, што невялікая колькасьць брытанскіх вайскоўцаў была параненая ў Афганістане


ЛЁНДАН. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун сказаў, што невялікая колькасьць брытанскіх вайскоўцаў была параненая ў Афганістане. Паводле Гуна ўсе гэтыя людзі з наземнага кантынгэнту дзейнічалі ў розных частках краіны. Усе сур’ёзна параненыя эвакуяваныя ў Вялікую Брытанію. Міністар адзначыў прагрэс у наземных апэрацыях і сказаў, што сёньня Вялікая Брытанія прызвала некалькі тысячаў вайскоўцаў хуткага рэагаваньня. Раней, былі прызваныя 6 тысячаў вайскоўцаў гэткага кшталту, для апэрацыяў у Афганістане, але пакуль асноўнай наземнай апэрацыяй брытанскіх вайскоўцаў у гэтай краіне было разгортваньне сотні каралеўскіх марскіх пэхацінцаў у аэрапорце Баграм, недалёка ад Кабулу.
XS
SM
MD
LG